<?xml version="1.0" encoding="UTF-8"?><song><author>TESAURUS</author>
<hymn_number>6583</hymn_number>
<lyrics>[V1]
 Армагедон
 Слова: А.Рэўзiна
 Музыка: М.Пташникаў

[V2]
 Вецер хмары гоніць спрэс
 Над мясьцінамі падзей,
 I з расчыненых нябес
 Над зямлёю рог гудзе.

[C1]
   Лунае лямант. Гэта ён -
   Армагедон, Армагедон.
   Сьвятых мячоў і дзідаў звон -
   Армагедон, Армагедон.
   Апошняй жарсьці перакон -
   Армагедон, Армагедон.
   Душы згібелай горкі стогн.

[V3]
 Балюе ў сьвеце нашым сьмерць,
 Касой марнуючы жыцьцё.
 Забойцам плата - кругаверць -
 За страшны грэх. І небыцьцё.

[V4]
 Брыдж:
 Ты ўжо чуеш вой -
 Будзе страшны бой.
 Бой дабра са злом.
 Ты Армагедон.

[V5]
 Злых дзеяў жудасны праклён
 Зьняць зможа Бог. І толькі Ён.
 Пакайся шчыра, наўду прэч -
 І нават д'ябла скінеш з плеч.</lyrics>
<title>Армагедон</title>
</song>